Расейскія ўлады вырашылі ўвесці «балансуючыя меры» у дачыненні да імпартаваных з ЗША тавараў у выглядзе дадатковых імпартных пошлін, заявіў міністр эканамічнага развіцця Расіі Максім Арэшкін.

Дадатковыя пошліны будуць уведзеныя «у найбліжэйшы час», заявіў чыноўнік. «Яны будуць датычыцца толькі прадукцыі, якая мае аналагі на расійскім рынку і не зробяць негатыўнага ўплыву на макраэканамічныя паказчыкі», — падкрэсліў Арэшкін.

Міністэрства не ўдакладніла, на якія тавары будзе распаўсюджана гэтае рашэнне. «Канчатковы пералік будзе сфарміраваны ў найбліжэйшы час — спатрэбіцца яшчэ некалькі дзён», — удакладніла прэс-служба міністэрства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?