У сераду ў Эўропе прайшлі туры нацыянальных чэмпіянатаў.

У чэмпіянаце Расеі былі згуляныя два прапушчаныя матчы ранейшых тураў. У адным зь іх піцерскі «Зэніт» згуляў на сваім полі ўнічыю з «Сатурнам» — 2:2. Гэта ўжо чацьвертая запар нічыя «газпромаўцаў»

Па мячы на свой рахунак запісалі Віктар Файзулін жы турэцкі легіянер Фаціх Тэке. Акурат турак і забіў БАТЭ 21 кастрычніка.

За чатыры туры да фінішу «Зэніт» займае ў турнірнай табліцы пяты радок (40 балаў). Столькі ж у маскоўскага «Спартака», што займае шостае месца.

Першым ідзе «Рубін» (57 балаў), у ЦСКА — 50, маскоўскага «Дынама» — 44, «Амкара» — 41.

1 лістапада — за чатыры дні да гульні з БАТЭ — «Зэніт» згуляе ў Пецярбургу з «Хімкамі»,
якія зараз займаюць 14‑е месца і працягваюць змагацца за права захаваць месца ў расейскай прэм’ер‑лізе.

***


Павал Недвед, герой матчу ў Балоньі, фота juventus.com

Турынскі «Ювэнтус» учора выйграў у гасьцях у «Балоньі» зь лікам 2:1. Двойчы вызначыўся чэскі паўабаронца Павал Недвед.

Пасьля дзевяці тураў «Ювэ» займае дзявяты радок з 15 пунктамі (чатыры перамогі, тры нічыі, дзьве паразы, розьніца мячоў 9 ‑‑7). Столькі ж — 15 балаў — у сіцылійскай «Катаньі».

Уверсе разьмясьціліся: «Удынэзэ», «Напалі» — па 20, «Мілян» — 19, «Інтэр» — 18, «Фіярэнціна» — 17, «Лацыё», «Джэноа» — па 16.

1 лістапада «Старая Сэньёра» згуляе дома з «Ромай».
Матч «Рома» — «Сампдорыя» быў учора спынены на 6-й хвіліне з‑за моцнай залевы і перанесены на нявызначаны час.

***

Мадрыдзкі «Рэал» — яшчэ адзін супернік БАТЭ — сёньня правядзе ў гасьцях матч Кубку Гішпаніі з клюбам «Рэал Уніён» з Краіны Баскаў. «Рэал Уніён» займае першы радок у 1‑й групы «Сэгунды B» — гэта каманда трэцяга дывізіёну гішпанскага футболу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?