Валянцін Юмашаў стаў дарадцам прэзідэнта Расіі на грамадскіх пачатках. Адпаведны ўказ падпісаў Уладзімір Пуцін.
У 1997-1998 гадах ён кіраваў адміністрацыяй прэзідэнта Расіі, калі гэтую пасаду займаў Барыс Ельцын. Юмашаў жанаты з яго дачкой Таццянай.





