Еўракамісар па еўрапейскай палітыцы суседства і перамовах аб пашырэнні ЕС Ёханэс Хан пагуляў сёння па цэнтры Мінска, у тым наведаўшы ГУМ і ўніверсам «Цэнтральны». Здымкі ён змясціў у сваім твітары.
«Пагружэнне ў штодзённае жыццё Мінска. Сапраўды цікавы горад для вывучэння! Вялікі дзякуй кіраўніку дэлегацыі Андрэа Віктарын за экскурсію!», — напісаў ён.





