Расійскія СМІ паведамляюць пра тое, што ў акупаваным Луганску г.зв. «Украінскі народны трыбунал» (УНТ) завочна асудзіў прэзідэнта Пятра Парашэнку і яшчэ семярых прадстаўнікоў уладаў Украіны да пажыццёвага зняволення.
Матывацыя — ваенныя злачынствы, паведамляе ТАСС.
Трыбунал засядаў на Тэатральнай плошчы ў Луганску.
Акрамя Парашэнкі па справе праходзілі прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман, былы кіраўнік урада Арсень Яцанюк, кіраўнік МУС Арсен Авакаў, сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў, начальнік Генштаба Віктар Мужэнка, кіраўнік Мінабароны Сцяпан Палтарак, спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій.
Адзначаецца, што таксама «Луганскі суд» пастанавіў канфіскаваць у прадстаўнікоў украінскай улады ўсю маёмасць.
Суддзя Алена Шышкіна падчас пасяджэння дадала, што тэрмін пакарання павінен адлічвацца з моманту затрымання «асуджаных».





