Міністр спорту і турызму Беларусі Сяргей Кавальчук сустракаўся з расійскімі журналістамі ў Маскве. Ён адзначыў, што за футбольную зборную Расіі ў нас заўзеюць, як за сваю родную, перадае ria.ru.

«Хачу павіншаваць вас з паспяховым выступленнем зборнай Расіі на чэмпіянаце свету. Мы ўсе ў Беларусі заўзеем, перажываем і трымаем кулакі за вашу каманду. Мы вас падтрымліваем, і калі вашы футбалісты, напрыклад, забівалі мячы у матчы з камандай Егіпта, радасныя крыкі былі чуваць і ў кватэрах, і ў кафэ, і на вуліцах. Адчуванні былі такія ж, як і пры поспехах зборнай Беларусі. Падтрымка расійскай зборнай у Беларусі забяспечана на 100%», — адзначыў Кавальчук.

Сяргей Кавальчук быў прызначаны міністрам спорту і турызму сёлета. Да гэтага ён працаваў у службе аховы прэзідэнта.

Апытанне на самым буйным спартыўным сайце Беларусі pressball.by паказала, што за зборную Расіі балеюць 49% чытачоў.

На сайце by.tribuna.com — 40%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?