На выездзе з Гродна ў бок Сапоцкіна БМП наехала на легкавы аўтамабіль, якраз з боку кіроўцы. На месца здарэння неадкладна выехалі хуткая дапамога, супрацоўнікі МНС і ДАІ, паведамляе autogrodno.by.

— Калона вайсковай тэхнікі рухалася з боку «Прывала» і павяртала ў бок Гродна. На галоўнай дарозе адну з БМП занесла, і яна выехала на сустрэчную паласу, наўпрост на легкавы аўтамабіль. Кіроўцу «Фальксвагена» вельмі пашанцавала. Яго сядзенне склалася, і ён апынуўся ў становішчы лежачы. Але рулём і панэллю яму прыціснула ногі. Мужчыну змаглі хутка вызваліць. Ён пойдзе на папраўку, — паведаміў «АўтаГродна» відавочца Сяргей.

Таксама з'явілася відэа з камеры назірання. На відэа зафіксаваны момант наезду БМП на легкавы аўтамабіль. Гусенічную тэхніку сапраўды занесла на асфальце:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?