П'яны васьмікласнік на матацыкле спрабаваў сысці ад пагоні ДАІ і сутыкнуўся са службовым аўтамабілем, паведамляе ДАІ УУС Мінаблвыканкама.
У Заслаўі супрацоўнікі ДАІ убачылі кіроўцу на матацыкле Днепр без уключаных фар і рэгістрацыйных знакаў.
Супрацоўнікі міліцыі прапанавалі матацыклісту спыніцца. Той праігнараваў праваахоўнікаў і спрабаваў уцячы. Але выпадкова стукнуў службовы аўтамабіль ДАІ і разбіў машыне задні левы ліхтар. Пасля сутыкнення ён саскочыў з матацыкла і ўцёк. Але неўзабаве быў затрыманы.
Высветлілася, што за рулём матацыкла знаходзіўся нецвярозы 8-класнік, навучэнец адной са школ Заслаўя. Хлопец уначы з сябрам адзначаў сваё 15-годдзе. Паводле яго слоў, яны выпілі літровую ўпакоўку пладова-ягаднага віна, пасля чаго ён узяў матацыкл, які раней іх кампанія купіла ў знаёмага. А пасля ДТЗ кінуў матацыкл, прыбег дадому і лёг спаць.
Супрацоўнікі ДАІ хутка высветлілі, хто быў за рулём, і патэлефанавалі маці падлетка. Яна і адвяла сына да праваахоўнікаў. Агляд паказаў 0,74 праміле. Непаўналетні парушыў шэраг ПДР, прадугледжаных сям'ю артыкуламі КаАП. Але за невыкананне абавязкаў па выхаванні дзіцяці па арт. 9.4 КаАП пакараюць яго маці.





