У Смалявіцкім раёне мужчына ледзь не забіў 46-гадовага вяскоўца за тры пляшкі гарэлкі, паведамляе УСК па Мінскай вобласці.

Днём 18 сакавіка ў полі каля вёскі Юзэфава Смалявіцкага раёна мясцовы жыхар знайшоў 46-гадовага аднавяскоўца ў беспрытомным стане з пашкоджаннямі галавы. Яму своечасова дапамаглі, ён застаўся жывы. Высветлілася, што мужчына стаў ахвярай злачынства.

Па падазрэнні быў затрыманы дома ў Лагойскім раёне 33-гадовы мужчына. На допыце ён растлумачыў, што з вяскоўцам яны сустрэліся каля крамы. Разам выпілі на вуліцы, а пасля новы знаёмы накіраваўся дадому праз поле ў суседнюю вёску. Фігурант вырашыў скрасці ў яго тры пляшкі гарэлкі, якія той купіў у краме. Для гэтага ён узяў з сабой малаток, падбег да мужчыны і ўдарыў яго некалькі разоў. Пасля забраў гарэлку і схаваўся з месца злачынства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0