Топ-12 хатняга начыньня менчукоў ад Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску.
Паводле Галоўнага статыстычнага ўпраўленьня Менску, забясьпечанасьць менчукоў кампутарамі за апошнія восем гадоў вырасла амаль у дзесяць разоў. Але самы папулярны прыстасовак у хаце — усё яшчэ тэлевізар.
На 100 хатніх гаспадарак у Менску прыходзіцца
- 168 тэлевізараў
- 108 лядоўняў
- 90 пыласосаў
- 87 пральных машын (зь іх 73 аўтаматычныя)
- 58 мікрахвалевых печак
- 58 кампутараў
- 46 аўтамабіляў
- 35 кухонных камбайнаў
- 31 музычны цэнтар
- 28 лічбавых фотаапаратаў
- 13 маразільняў
- 8 відэакамэраў
Паводле «Мінск-Навіны»