Грамадства1515

Як амерыканскія беларусы святкавалі Купалле ФОТЫ

23 чэрвеня беларусы з Нью-Ёрка і суседніх штатаў сабраліся ў парку каля мястэчка Крос-Рывер, каб супольна адсвяткаваць старажытнае беларускае свята Купалле.

Амерыканскія беларусы ладзяць Купалле ўжо далёка не першы год, але сёлета да арганізацыі свята прычыніліся вядомыя сваім творчым падыходам і ўменнем выдатна падрыхтаваць і правесці мерапрыемства Ганна Шарко і Аляксандр Мазгавы з сябрамі-актывістамі з групы ў фэйсбуку «Беларусы ЗША. Разам лягчэй». Таму сёлетняе Купалле адбылося ў пашыраным фармаце і планавалася як актыўны адпачынак на працягу абодвух выхадных дзён. У дадатковай праграме былі футбол, валейбол, урок беларускай мовы, гульня «Пошук папараць-кветкі» па ўзору больш вядомай гульні «Пошук скарбаў», спартыўная эстафета з інтрыгуючай назвай «Бітва княстваў» і іншыя заняткі. Валянціна Якімовіч прывезла сваю вялікую калекцыю вышываных беларускіх кашуль і строяў для тых, у каго не было сваёй традыцыйнай вопраткі.

Такім чынам, каля вогнішча ўсе ўдзельнікі святкавання былі апранутыя ў сапраўдныя беларускія вышываныя кашулі і сукенкі. Лена і Пётр Рыжыя падрыхтвалі адмысловы купальскі напой, завараны на 27-і розных зёлках — Крупнік. Перад тым, як Купаліш і Купалінка распалілі вогнішча, Валянціна Якімовіч распавяла пра значэнне свята летняга сонцастаяння - Купалля для нашых продкаў, пра Купальскія метафары і сімалізм у купальскіх спевах і гульнях. Спевы каля вогнішча, карагоды і гульні праходзілі пад кіраўніцтвам Валянціны Якімовіч і Лены Рыжай. На сёлетнім Купаллі было шмат жадаючых скокнуць праз вогнішча, трымаючы дзяўчыну за руку. А пасля апоўначы зарганізавалася вялікая група жадаючых паехаць на суседняе возера, каб акунуцца ў ваду ў чароўную купальскую ноч. Ёсць надзея, што Купалле дапаможа ў захаванні беларускіх традыцый і ў мацаванні беларускай грамады ў Амерыцы.

У падрыхтоўцы і правядзенні свята таксама ўдзельнічалі сям'я Алены і Юрыя Кавальчукоў і Беларуска-амерыканскае згуртаванне «Пагоня».

Болей фотаздымкаў можна пабачыць тут

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца Ціханоўскай перадаў лукашэнкаўскім дыпламатам прапанову пра круглы стол28

У адказ на балбатню Мядзведзева Трамп загадаў перамясціць ядзерныя падводныя лодкі10

МАРГ пайменна назвала ўсіх вінаватых у бульбяным дэфіцыце14

Трамп: Расія з пачатку года страціла 112 тысяч салдат, Украіна — 8 тысяч14

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

У Слуцкім раёне жанчына паскардзілася, што магілу загінулых удзельнікаў вайны ніхто не даглядае. Яе вінавацяць у паклёпе

У Літве знайшлі расіяніна, які ў чэрвені выскачыў з транзітнага цягніка Адлер — Калінінград

Прызналі «экстрэмісцкімі» фэйсбук-старонку і тэлеграм-канал Аляксандра Класкоўскага2

З тыктока знік відэаролік са зваротам бацькоў дашкольнікаў да Лукашэнкі. Як выглядае, нічога яны не дабіліся2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава10

Стала вядома, дзе працуе фаварытка Лукашэнкі Уладлена Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць