Кактэйль Молатава ў акно царквы Святога Мікалая ў Брагіне шпурнуў не адзін зламыснік, як меркавалася раней, а двое. Нападнікі, да таго ж, аказаліся падлеткамі 2006 года нараджэння.

9 чэрвеня невядомыя паспрабавалі падпаліць мясцовы храм. Нехта кінуў у акно будынка як мінімум адну бутэльку з запальнай сумессю. Побач знайшлі рыззё (кнот) і запалкі. Царква, аднак, не загарэлася.

Першапачаткова меркавалася, што нападнік дзейнічаў адзін. Аднак, як стала вядома «Моцным навінам», зламыснікаў знайшлі. Імі аказаліся двое мясцовых падлеткаў, абодва — 2006 года нараджэння. Цяпер 12-гадовымі дзецьмі зоймецца Інспекцыя па справах непаўналетніх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0