Усіх супрацоўнікаў паліцыі мексіканскага горада Акампа (штат Гуанахуата) арыштавалі паводле падазрэння ў дачыненні да забойства кандыдата ў мэры. 

Пад варту былі ўзятыя 28 паліцэйскіх. Як адзначалася ў заяве ўладаў штата, расследуюцца імаверныя парушэнні кодэкса паводзін. Іншых падрабязнасцей не паведамлялася.

У той жа час мясцовыя СМІ напісалі, што вартавыя парадку арыштаваныя з-за забойства кандыдата ў мэры горада Фернанда Анхелеса Хуарэса. Мужчыну застрэлілі 21 чэрвеня.

У датычнасці да злачынства западозрылі начальніка аддзела грамадскай бяспекі Акампа. Федэральныя агенты паспрабавалі арыштаваць яго 23 чэрвеня, аднак ім перашкодзілі мясцовыя паліцэйскія. У выніку было выклікана падмацаванне, і пад варту ўзялі ўсіх супрацоўнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0