Беларускі ўрад паабяцаў Міжнароднаму валютнаму фонду правесці шэраг эканамічных рэформаў.

Пра гэта сёння паведаміла лонданская газета Financial Times. Выданне адзначае, што МВФ гатовы прадаставіць Беларусі крэдыт у памеры 2 млрд долараў і цяпер у Мінску ідуць перамовы ў гэтай справе.

У рамках згаданых рэформаў беларускі ўрад плануе часткова прадаць актывы дзяржаўных прадпрыемстваў. Financial Times адзначае, што банкаўская сістэма Беларусі не вельмі разгалінаваная, таму не моцна пацярпела ад фінансавага і крэдытнага крызісу. Аднак перспектыва спаду ў эканоміках ЗША і краінах ЕС пагражае негатыўна адбіцца на беларускім экспарце.

Паводле Financial Times, Беларусь атрымае стабілізацыйны крэдыт у выпадку, калі сапраўды адбудзецца пагаршэнне агульнай эканамічнай і фінансавай сітуацыі ў краіне.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0