Экс-дырэктар Жлобінскай ДЮСШ за 7 гадоў атрымаў 13 тысяч рублёў за фіктыўнага работніка, паведамляе Камітэт дзяржаўнага кантролю.

Высветлена, што, займаючы пасаду дырэктара ДЮСШ (пасля працаваў метадыстам гэтай установы), мужчына фіктыўна працаўладкаваў работніка на розныя пасады ў перыяд са студзеня 2010 года па верасень 2017-га. Рэальна працы нікім не выконваліся, але зарплата спраўна паступала ў кішэню кіраўніку. Жлобінскім райаддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па ч.3 арт.210 КК (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0