У Віцебскім раёне сын з бацькам жорстка збілі наведвальнікаў кафэ ў ноч на 24 чэрвеня ў пасёлку Руба, паведамляе УСК па Віцебскай вобласці.

У 30-гадовага мужчыны паўстаў канфлікт з кампаніяй маладых людзей. Тады ён паклікаў свайго бацьку, які з'явіўся на дапамогу з нажом і бітай. П'яныя бацька і сын без разбору пабілі наведвальнікаў кафэ, сярод якіх былі абсалютна недатычныя да канфліктнай сітуацыі людзі. Пацярпелымі ад іх дзеянняў прызнаныя пяць чалавек, якія атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, у тым ліку нажавыя раненні. Зламыснікі схаваліся з месца здарэння.

Каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці, раніцай 24 чэрвеня малады мужчына пераапрануўся ў новую вопратку і самастойна звярнуўся ў медыцынскую ўстанову з траўмай галавы, а затым у міліцыю з заявай аб прыцягненні да адказнасці асоб, якія збілі яго ў кафэ. Там ён і быў затрыманы, таму што праваахоўнікі на той момант ужо аператыўна аднавілі карціну начных падзей. Старэйшага мужчыну супрацоўнікі міліцыі затрымалі па месцы жыхарства.

Распачата крымінальная справа аб асабліва злосным хуліганстве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0