У міліцыю паступіла заява ад 43-гадовай магіляўчанкі, у якой з банкаўскай карты скралі 320 рублёў. Грошы здымаліся ў некалькіх банкаматах на тэрыторыі Ленінскага раёна горада, і жанчына падазравала, што яе грашыма скарыстаўся прыяцель.

Высветлілася, што чужую карту ўзяў 39-гадовы сябар жанчыны, які нідзе не працуе і некалькі разоў быў асуджаны за крадзяжы. Яна часам начавала ў магілёўца, пакідала ў яго доме свае асабістыя рэчы. У адзін з вечароў, які сябры бавілі разам, жанчыне стала дрэнна, гаспадар кватэры выклікаў ёй хуткую. Лекар выпісаў неабходныя медыкаменты і папрасіў мужчыну іх купіць, пакуль жанчына будзе адпачываць.

Лекі магілёвец купіў, але не забыўся і пра сябе — зняў прыстойную суму грошай. Здымаў і траціў грошы ён на працягу чатырох дзён. Падазраваны затрыманы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?