Як стала вядома «Нашай Ніве», скончыў жыццё самагубствам начальнік Нясвіжскай міжраённай дзяржаўнай інспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце Вячаслаў Сцяпура.

Яму было 53 гады.

Фота gosinspekciya.gov.by

Фота gosinspekciya.gov.by

Ад 25 мая ягоныя абавязкі выконвае іншы работнік.

Нагадаем, у пачатку чэрвеня Лукашэнка зладзіў пагром гэтаму ведамству — былое кіраўніцтва Інспекцыі злавілі на карупцыі і звольнілі з завядзеннем крымінальных спраў, а новым кіраўніком прызначылі чалавека з пагранічнага спецназа (АСАМ) — Юрыя Церцеля, які атрымаў загад «навесці належны парадак».

Сярод фігурантаў спраў былі некалькі кіраўнікоў міжраённых інспекцый, сярод іх і Сцяпура.

Чытайце таксама: Лукашэнка зноў згадаў Інспекцыю па ахове прыроды. Наколькі важная гэтая структура?

У Сцяпуры засталося двое дзяцей. Да прызначэння ў Інспекцыю ён працаваў намеснікам кіраўніка мясцовага РУУС. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0