Анастасія Міронава.

Анастасія Міронава.

Аўтар сцвярджае, што ў Мінску масава не гавораць па-беларуску і не ведаюць мовы. Яна параўноўвае нашу мову з эсперанта, якую вывучаюць толькі энтузіясты-патрыёты.

«У Беларусі мясцовая мова стала свайго роду сцягам апазіцыйнай культуры. Апазіцыйнай, зразумела, да нас, расіян. У нас патрыёт адназначна асацыюецца з безумоўнай падтрымкай улады, а ў іх — з антыдзяржаўнай нацыянальнай ідэяй барацьбы»,

— паведамляе Міронава.

Калумністка «Новай газеты» здзіўляецца, чаму беларускія і ўкраінскія патрыёты хочуць адмовіцца ад рускай мовы. Пра тое, што беларускую і ўкраінскую мовы на працягу стагоддзяў забаранялі, а іх носьбітаў фізічна знішчалі, яна чамусьці не згадвае.

На думку аўтара, людзі ў Мінску не гавораць па-беларуску, бо менавіта руская мова дае ім выхад у свет культуры і навукі, а беларуская нібыта не дае. Міронава лічыць, што без расійскай мовы беларусы стануць менш адукаванымі, бо змогуць чытаць менш кніг. Вывучэнне родных моў Міронавай таксама не падабаецца — у такім выпадку ў грамадзян, нібыта, будзе менш часу на вывучэнне іншых прадметаў.

Крытыкуе журналістка і расійскіх лібералаў, якія нібыта патрабуюць «ламаць носьбітаў рускай аб калена». Міронава здзіўляецца, чаму расійскія лібералы падтрымліваюць жаданне нацыянальных элітаў у Расіі павялічыць у школах гадзіны мясцовых моў. На яе думку, не трэба патрабаваць ад народаў Расіі ведаць родныя мовы, бо яны ім асабліва і не патрэбныя:

— На якой падставе ад татарына ці якута патрабуюць ахвяр на карысць ідэалогіі?

Журналістка выказала сваё меркаванне пра Беларусь не толькі на старонках «Новай газеты», але таксама і ў сваіх сацыяльных сетках. Міронава напісала:

«Беларусы ўсе як адзін, акрамя некалькіх дзясяткаў аматараў мовы, будуць рады сесці нам на шыю. А вось расіянам вы ўсе ўжо абрыдлі. І Беларусь з яе перапакаванымі еўрапейскімі крэветкамі і вечным шантажом абрыдла».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?