Сярод выкліканых былі і супрацоўнікі НН.

З ваенкаматаў прыходзяць позвы з просьбай зьявіцца для ўдакладненьня зьвестак для вайсковага ўліку. Але на месцы замест таго прапануецца здаць адбіткі пальцаў. Калі ў Менску гэта робіцца ў самых ваенкаматах, то ў рэгіёнах,як паведамляе радыё Свабода, людзей перавозяць у міліцыю і там бяруць адбіткі, дый сьліну, як у падазраваных у крымінальным злачынстве.

Спасылаюцца пры гэтым на закон, згодна зь якім кожны грамадзянін можа прыйсьці і здаць адбіткі пальцаў для базы зьвестак МУС. Але закон патрабуе, каб гэта адбывалася толькі добраахвотна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?