Таварыства беларускай мовы імя Францішка скарыны запусціла 30-дзённы збор сродкаў на краўдфандынгавай платформе ulej.by. Грошы пойдуць на дзейнасць таварыства і рамонт офіса.

ulej.by

Згодна закона грамадскія арганізацыі не могуць весці камерцыйную дзейнасць для забеспячэння сваёй дзейнасці. Грамадская арганізацыя ТБМ павінна аплочваць арэнду сядзібы па камерцыйных коштах. У сядзібе ТБМ не было рамонту больш 20 гадоў. Адзінымі крыніцамі сродкаў для падтрымання дзейнасці ТБМ з'яўляюцца сяброўскія ўнёскі і ахвяраванні, колькасць якіх, у сувязі з пастаянным павышэннем арэндных ставак, вельмі бракуе. Да 18 ліпеня каманда праекта плануе сабраць тры тысячы рублёў.

За 10 дзён праекту ўдалося сабраць 32 працэнта ад неабходнай сумы, сярод іншых кампанію па зборы сродкаў падтрымаў заснавальнік tut.by Юрый Зісер, які ахвяраваў 500 рублёў.

Падтрымаць краўдфандынг можна на розныя сумы. З любымі пытаннямі і прапановамі па кампаніі можна звяртацца на [email protected].

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0