Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным «прыкладна тады, калі паедзе ў Еўропу», перадае Bloomberg. Таксама Трамп паведаміў, што абмяркуе з Пуціным сітуацыю ва Украіне і ў Сірыі.

Па словах прэзідэнта ЗША, яго перамовы з Пуціным могуць адбыцца ў Хельсінкі пасля саміта НАТА 11-12 ліпеня ў Брусэлі, дадаўшы, што скажа дакладнае месца сустрэчы ў бліжэйшы час. Раней сталіцу Фінляндыі як магчымае месца сустрэчы двух лідараў агучвалі СМІ, сярод варыянтаў таксама называлася Вена.