Грамадства1010

18-гадовая Аляксандра набрала 100 балаў на ЦТ па беларускай мове і дзеліцца гісторыяй свайго поспеху

«Наша Ніва» працягвае публікаваць размовы са школьнікамі, якія набралі 100 балаў на ЦТ па беларускай мове.

Чытайце таксама: Мінчанка Настасся з ідэальным атэстатам і 100 баламі па ЦТ: «Дома ў нас гучыць толькі беларуская мова»

Чытайце таксама: «Хачу стаць настаўнікам, а пасля пайсці ў палітыку»: хлопец з Пружанаў набраў 100 балаў на ЦТ па беларускай мове

Цяпер мы пагаварылі з выпускніцай Ліцэя БДУ, мінчанкай Аляксандрай Піліповіч-Сушчыц. 

Дзяўчына здала беларускую мову на 100 балаў і збіраецца паступаць на літаратурную работу факультэта журналістыкі БДУ. 

«Чаму я здавала беларускую? Гэта прынцып: я скончыла ліцэй БДУ, правучыўшыся тут, складана не здаваць беларускую мову. У мяне была цудоўная настаўніца, якая натхняла. І хаця я вучылася ў класе, дзе профільны прадмет — руская мова, беларускую мне ўсё роўна здаваць лягчэй, бо яна свая. І яна больш папулярная ў ліцэістаў», — тлумачыць Аляксандра свой выбар. 

«Пра самаідэнтыфікацыю ў маім узросце казаць цяжка, месцы, дзе мы самаідэнтыфікуемся — гэта выбар беларускай мовы ў банкаматах. Мне таксама шмат даў бацька, ён з Палесся і лічыць сябе такім сапраўдным беларусам. Я жыву з бацькамі, бачу гэта і пагаджаюся».

Бацька Аляксандры — фатограф, маці — тэкстыльны дызайнер. 

«Не скажаш, што мова ў нашай краіне на пачэсным месцы, — працягвае Аляксандра. — Але аптымізму дадае тое, што ідзе нейкі рух. Мова стала часткай сеціва — там, дзе людзі не гавораць, яны хаця б намагаюцца пісаць, самі і без прымусаў. Натхняе ўзор Чэхіі, дзе людзі самі адрадзілі мову. У нас сітуацыя іншая, канечне.

Наўрад ці ў нас бракуе чалавечага жадання, хутчэй — дапамогі дзяржавы. Усе ведаюць, што нават у беларускамоўных школах не ўсе прадметы выкладаюцца па-беларуску». 

Бацькі дзяўчыны.

Таксама Аляксандра наракае на школьную праграму беларускай літаратуры — там, кажа яна, цікавыя творы нібы прытойваюцца і з'яўляюцца ў праграме толькі ў апошнія два гады вучобы. 

Таксама выпускніца сфармулявала некалькі парад для людзей, якія хацелі б узбагаціць сваю паўсядзённасць мовай. 

«Найперш, заводзьце адпаведныя знаёмствы. Мне вось пашцасціла — у маім асяродку ёсць беларускамоўныя людзі. Такія сустрэчы натхняюць і вучаць. Таксама чытайце літаратуру, яна вельмі разнастайная, гэта не толькі вайна і вёска. Калі цікавіцца і шукаць, то можна знайсці нешта, што спадабаецца менавіта вам і ўзбагаціць вас. Таксама трэба пераадольваць сябе — калі чалавек хоча быць беларусам, але баіцца, то трэба выйсці з зоны камфорту і паспрабаваць загаварыць адзін раз, або знайсці сябра і зрабіць гэта разам. Ну і раю пачынаць з сацыяльных сетак — так лягчэй, бо ёсць час для перакладу, пакуль малы запас словаў і думаецца яшчэ па-руску. Я ведаю прыклады, калі людзі па тры гады пісалі, а калі набраліся лексікі і знайшлі ўпэўненасць, то сталі і ў жыцці гаварыць», — падсумоўвае дзяўчына. 

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі беларусаў атрымалі ўкраінскае грамадзянства, а колькі іх выдварылі з краіны5

А вы ведалі, што ў Мінску працуе «Донер Трамп»? Што там прапануюць?2

Лукашэнка сёння ляціць у Расію13

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы72

Выйшаў на свабоду медыяменеджар і былы футбаліст Сяргей Капанец1

Так выглядае Часаў Яр пасля захопу расіянамі ФОТЫ22

Насту Лойку перавялі на паўгода ў памяшканне камернага тыпу1

Пракуратура Польшчы пачала папярэдняе следства па справе аб візах PBH. Іх атрымлівалі ў асноўным беларускія айцішнікі8

Ціханоўскі адказаў Лукашэнку наконт палітвязняў: Проста зараз 20 аўтобусаў будзе на мяжы, трэба будзе, будзе 100 — забярэм усіх28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Ці праўда, што ўзмацніліся праверкі на беларускай мяжы? Што вядома

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць