Сямён Шапіра падаў у адстаўку з пасады старшыні Федэрацыі хакея Беларусі ў сувязі з невыкананнем задач.

Чытайце таксама: Ліберал, які стаў жандарам. Гісторыя жыцця Сямёна Шапіры

Пра гэта ён абвясціў на канферэнцыі ФХБ. Шапіра заявіў, што хакеем павінен кіраваць чалавек з гэтай сферы.

«Я заўсёды казаў сваім падначаленым: выканаў сваю задачу —працуй, не выканаў — сыходзь. Лічу, што зараз мне трэба несці за гэта адказнасць, таму прымаю мужчынскі ўчынак — падаць у адстаўку», — заявіў Шапіра.

Ён узначаліў федэрацыю год таму. За гэты час заняўся рэфармаваннем чэмпіянату Беларусі. Нацыянальная і маладзёжная зборная пакінулі топ-дывізіён. Юніёрская каманда ўпершыню за доўгі час выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату.

Яго змяніў былы хакеіст Генадзь Савілаў. Цяпер ён гуляе ў аматарскай камандзе Аляксандра Лукашэнкі і займаецца транспартным бізнэсам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?