Пракуратура Дзяржынскага раёна сумесна з аддзелам па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі Дзяржынскага РАУС раскрыла, што кіраўнік адной прыватнай расійскай кампаніі ў снежні 2015 года падпісаў дамову з ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі» на пастаўку мясной прадукцыі ўласнай вытворчасці, мяса атрымаў, але не разлічыўся з беларускім прадпрыемствам, паведамляе сайт ведамства.
Каб стварыць бачнасць сваёй плацежаздольнасці, ён часткова аплаціў атрыманы з Беларусі тавар, але цалкам так і не разлічыўся. Агульная шкода беларускай гаспадарцы — больш за 130 тысяч рублёў.
Цяпер справай займаецца Дзяржынскі раённы аддзел Следчага камітэта.