У панядзелак маці загінулага ў Печах салдата Святлана Коржыч азнаёмілася з вынікамі экспертызы эксгумацыі. Жанчына не згодна з гэтым заключэннем і напісала чарговае хадайніцтва. Па дадзеных TUT.BY, справа аб гібелі Коржыча, па якім праводзілі дадатковыя следчыя дзеянні, перададзеная ў пракуратуру.

- Вынікі экспертызы дакладна такія ж як былі раней, а тыя цялесныя пашкоджанні, якія былі на галаве, твары, нібыта ўзніклі «у выніку маніпуляцый з целам» ужо пасля смерці. Так самі ж хлопцы давалі паказанні, што акуратна знялі цела Сашы, акуратна паклалі, - распавядае Святлана Коржыч, мама загінулага радавога Аляксандра Коржыча.

Па справе праводзілі дадатковыя следчыя дзеянні — у пачатку чэрвеня Святлана Коржыч настаяла на эксгумацыі, яна не згодная з версіяй следства, што салдата Коржыча давялі да самагубства. Жанчына настойвае — яе адзінага сына забілі.

Раней, нагадаем, мама загінулага Аляксандра заяўляла: за смерць сына яна выставіць Міністэрству абароны рахунак 240 тысяч даляраў.

Як даведаўся TUT.BY, зараз расследаванне гібелі Коржыча завершана, крымінальная справа накіраваная ў пракуратуру. Не выключана, што слуханні ў судзе пачнуцца ў жніўні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?