У Віцебску 19-гадовы хлопец пабіў кандуктара. Інцыдэнт адбыўся ўвечары 23 чэрвеня, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама.

У тралейбус увайшлі 19-гадовы хлопец і тры дзяўчыны. Да іх падышоў 50-гадовы кандуктар, папрасіў білеты або праязныя. Хлопец пачаў лаяцца і ўдарыў кандуктара спачатку ў твар, а потым у грудзі. На першым жа прыпынку хлопец і тры дзяўчыны выйшлі — кіроўца аўтобуса не бачыў, што адбываецца ў салоне.

Кандуктар патэлефанаваў у міліцыю і расказаў пра здарэнне. Праз некалькі хвілін усю кампанію затрымалі. Адна з дзяўчат была настолькі п'янай, што яе перадалі медыкам.

У дачыненні да хлопца распачата крымінальная справа за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0