Зборныя Калумбіі і Японіі сталі апошнімі ўдзельнікамі 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе.

Зборнай Калумбіі для працягу барацьбы абавязкова трэба было перамагаць Сенегал, каб не залежаць ад выніку паралельнага матчу. Калумбійцы ў другім тайме выкарысталі свой шанец: пасля навесу Кінтэра з вуглавога вызначыўся абаронца Міна. Сенегал — Калумбія 0:1.

Калумбія выйшла ў плэй-оф з першага месца, дзе згуляе супраць Бельгіі ці Англіі. Сенегал пры роўнасці асноўных паказчыкаў толькі з-за большай колькасці жоўтых картак саступіў другое месца Японіі і пакінуў турнір. Калі б была роўная колькасць картак, давялося б праводзіць лёсаванне. Чыясьці рука выцягнула б альбо Японію, альбо Сенегал.

Фота: facebook.com/fifaworldcup.

Фота: facebook.com/fifaworldcup.

У іншым матчы групы зборная Польшчы змагалася за прэстыж, але Японіі трэба было набіраць ачкі, каб не залежаць ад выніку калумбійцаў і сенегальцаў. Тым не менш, Японія нават пры мінімальным паражэнні дзякуючы дадатковым паказчыкам трапіла ў плэй-оф. Для Польшчы гэтая гульня ўжо нічога не значыла. Японія — Польшча 0:1.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0