У рацэ Правая Лясная ў Камянецкім раёне загінула рыба, паведамляе БелТА.
Інцыдэнт здарыўся ва ўрочышчы Барсучка ў Белавежскай пушчы за два кіламетры ад дзяржаўнай мяжы. Рака Правая Лясная выцякае з Польшчы на поўнач ад Гайнаўкі. Найбліжэйшы населены пункт з беларускага боку — вёска Белая. Здохлую рыбу заўважылі мясцовыя рыбакі.
Пакуль невядома, што менавіта выклікала гібель рыбы.