Фота: fifa.com.

Фота: fifa.com.

Адбыліся апошнія матчы групавога этапу ЧС па футболе. У групе G ужо ўсё было ясна ў мінулым туры, таму вынікі апошніх гульняў не ўплывалі на выхад каманд у плэй-оф турніру.

Зборная Бельгіі перамагла Англію з мінімальным лікам 0:1. Абедзве гэтыя зборныя яшчэ ў мінулым туры вырашылі пытанне выхаду ў плэй-оф. Туніс у сваю чаргу быў мацнейшым за Панаму — 1:2.

Зборная Бельгіі з 9 ачкамі выйшла на першае месца ў групе, і ў 1/8 фіналу згуляе з Японіяй, а зборная Англіі, якая з 6 ачкамі заняла 2-ое месца ў групе, згуляе супраць Калумбіі.

У іншых матчах плэй-оф Расія згуляе з Іспаніяй, Уругвай — з Партугаліяй, Францыя — з Аргенцінай, Данія — з Харватыяй, Бразілія — з Мексікай, Швейцарыя — са Швецыяй.

Заўтра ў турніры перапынак, матчы 1/8 фіналу пачнуцца ў суботу.

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0