Украінскі вайсковец у прамзоне Аўдзееўкі каля Данецка.

Украінскі вайсковец у прамзоне Аўдзееўкі каля Данецка.

На лініі фронту на Данбасе працягваюцца перастрэлкі і баі мясцовага значэння. Як паведаміў прэс-цэнтр Аперацыі аб'яднаных сілаў, за мінулыя суткі ў баявых сутыкненнях загінулі 4 украінскія вайскоўцы, яшчэ 2 параненыя. Такім чынам, гэта быў адзін з самых напружаных дзён за апошні перыяд.

Пад кантролем расійскіх сілаў ад 2014 года застаецца прыкладна палова тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей Украіны з гарадамі Данецк, Горлаўка, Макееўка і Луганск. У выніку баявых дзеянняў загінулі агулам да 11 тысяч чалавек. Эканоміцы Украіны нанесеная гіганцкая шкода.

Расійскія сілы спрабавалі аддзяліць ад Украіны ўвесь поўдзень — ад Харкава да Луганска. Украіна без бою аддала Крым, але здолела спыніць наступ на Данбасе і нейтралізаваць дыверсантаў у іншых вялікіх гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?