У Сяроўскай школе № 22 Свярдлоўскай вобласці выпускнікам ўручылі граматы са сцягам і гербам Украіны. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Е1.ru. Ва ўпраўленні адукацыі заявілі, што гэта была памылка класнага кіраўніка.

«Як патлумачыла класны кіраўнік, яна не заўважыла, што гэта сцяг Украіны, — распавёў Е1.RU начальнік упраўлення Аляксандр Калганаў.

Ён дадаў, што, па словах настаўніцы, яна раздрукавала граматы з інтэрнэту і не звярнула ўвагу на малюнак. Начальнік упраўлення патлумачыў інцыдэнт чалавечым фактарам, а не палітычнымі перакананнямі. У дадзены момант усе граматы замененыя на іншыя, з дзяржаўнай сімволікай Расіі. Як паведамляе Калганаў, настаўніцу чакае дысцыплінарнае спагнанне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0