Намеснік міністра культуры выказаўся наконт канфлікту паміж абаронцамі Курапатаў і супрацоўнікамі рэстарана «Паедзем, паядзім». Па словах Аляксандра Яцко, асабіста ён з сям'ёй і калегамі абедаць туды не пойдзе, «гэта факт». Піша TUT.BY.

Пытанне пра канфлікт з нагоды рэстарана ля месца пахавання ў Курапатах задалі намесніку міністра культуры дэпутат Ганна Канапацкая ў Палаце прадстаўнікоў.

— Хацелася б мне даведацца пазіцыю Міністэрства культуры па гэтым пытанні і што робіць ведамства, каб вырашыць канфлікт?

— пацікавілася дэпутатка.

— Асноўныя пытанні, якія цяпер ўзнікаюць — гэта пра памеры і велічыню, правамернасць ахоўных зон, — заявіў намеснік міністра Аляксандр Яцко. — Да 2014 года выразных канкрэтных зон там не было, і толькі ў 2014 годзе былі ўнесены і зацверджаны адпаведныя навукова абгрунтаваныя прапановы па вызначэнні мяжы зоны дадзенай ахоўнай тэрыторыі. Існуючая дзейнасць ажыццяўляецца ў рамках дзейных рэгламентаў, прававых падстаў для прыняцця нейкіх мер з боку Мінкульта на дадзеным этапе няма.

Аднак, акрамя прававых, ёсць яшчэ і іншыя моманты, адзначыў намеснік міністра.

— Што тычыцца асобаснага аспекту, то ні я, ні мая сям'я, ні, напэўна, супрацоўнікі Міністэрства культуры ў гэтую ўстанову абедаць, снедаць і вячэраць не пойдуць — гэта факт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?