Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп неаднаразова заяўляў супрацоўнікам сваёй адміністрацыі, што настроены на выхад ЗША з Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА). Пра гэта паведаміў у пятніцу інтэрнэт-партал Axios са спасылкай на крыніцу ў атачэнні Трампа.

Па словах суразмоўцы выдання, Трамп неаднаразова ў грубай форме заяўляў, што гандлёвыя партнёры ЗША выкарыстоўваюць правілы СГА дзеля сваёй выгады. «Я не ведаю, чаму мы да гэтага часу знаходзімся ў ёй [СГА]», — цытуе крыніцу прэзідэнта ЗША.

Амерыканскі лідар упэўнены, што сэнс існавання СГА заключаецца ў тым, каб увесь астатні свет падманваў і эксплуатаваў ЗША, адзначае партал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?