Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка сёння ў час двухбаковай сустрэчы з федэральным прэзідэнтам Аўстрыі Аляксандрам Ван дэр Беленам у Палацы Незалежнасці паведаміў, што ў найбліжэйшы час плануецца сустрэча з кіраўніцтвам Аўстрыі ў Вене, піша БелТА.
Пра тое, што Лукашэнку запрасілі ў Вену стала вядома ў канцы мая па выніках тэлефоннай размовы з федэральным канцлерам Аўстрыі Себасцьянам Курцам, што прайшла па ініцыятыве аўстрыйскага боку.