У Ленінскі РАУС Магілёва звярнуўся прадстаўнік будаўнічай арганізацыі з заявай, што з аднаго аб'екта, які будуецца на тэрыторыі Ленінскага раёна горада сталі знікаць пліты і тынкавая сетка, паведамляе mycity.by.

Сышчыкі высветлілі, якім чынам яны знікалі. Маёмасць на сваю дачу вывозіў 28-гадовы цясляр арганізацыі, раней судзімы, які знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Яму ўдалося вынесці будматэрыялаў амаль на 4 тысячы рублёў. Мужчына быў упэўнены ў сваёй беспакаранасці, таму сутыкнуўшыся з праваахоўнікамі, быў вельмі здзіўлены.

Зламыснік затрыманы, выкрадзенае часткова канфіскавана. Паводле інфармацыі міліцыі, матэрыял перададзены ў Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта для прыняцця рашэння пра крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0