Інжынеры з ЗША і Кітая стварылі NFC-метку з датчыкам рэчываў, якія ўтвараюцца ў выніку гніення. Пасля таго, як канцэнтрацыя газаў павысілася да ўстаноўленага ўзроўню, датчык змяняе ўласцівасці меткі, якія можна счытаць з дапамогай смартфона, перадае інтэрнэт-выданне N+1.

Звычайна пакупнікі пры выбары прадуктаў глядзяць на тэрмін прыдатнасці на ўпакоўцы. Тым не менш, гэтыя ўмовы могуць не выконвацца, а ў выпадку з прыгатаванымі прадуктамі чалавеку даводзіцца ацэньваць тэрмін самастойна і нюхаць прадукты. Праверыць стан ежы можна з дапамогай датчыкаў газаў-маркераў, але звычайна яны даволі грувасткія і непрыдатныя ў побыце.

Група інжынераў пад кіраўніцтвам Гуйхуа Ю з Тэхаскага універсітэта ў Осціне стварыла больш простую прыладу, якая мае досыць высокую адчувальнасць да рэчываў, што ўтвараюцца пры гніенні ежы. Для таго, каб NFC-метка магла рэагаваць на прысутнасць газаў, распрацоўшчыкі ўбудавалі ў яе электрычную сетку ўчастак электраправоднага палімера.

Схема работы NFC-меткі.

Схема работы NFC-меткі.

Прынцып працы меткі заснаваны на тым, што палімер мяняе сваю электраправоднасць ў прысутнасці аміяку або рэчываў з амінагрупамі, паколькі яны выступаюць у ролі донара электронаў і аднаўляюць матэрыял. Гэту ўласцівасць можна выкарыстоўваць для выяўлення ежы з актыўным працэсам гніення, таму што пры гэтым ўтвараюцца аміяк і біягенныя дыаміны, у тым ліку путрасцін і кадаверын.

Палімерны датчык ў ланцугу NFC-меткі выступае ў ролі перамыкача, які першапачаткова выключаны і зніжае каэфіцыент адлюстравання, але ў прысутнасці асобных рэчываў перамыкаецца, што можна счытаць з дапамогай смартфона з NFC-антэнай і адмысловым дадаткам. Інжынеры пратэставалі меткі на невялікіх кавалачках мяса і рыбы, якія вытрымлівалі пры тэмпературы 30°C на працягу 20 гадзін.

Адчувальнасць сэнсара да гнілой ежы.  

Адчувальнасць сэнсара да гнілой ежы.

Вынікі паказалі, што ў выпадку з рыбай паказанні датчыка змяніліся прыкладна на 100%, а для курыцы больш чым на 500%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0