Мы пісалі пра 29-гадовую дзяўчыну Злату Савоставу, якая на аўтамабілі «Таёта» здзейсніла наезд на пратэстоўцаў ля рэстарана «Паедзем, паядзім». У выніку таго наезду ў Леаніду Кулакова зламаная рука. Дзяўчына не выклікала хуткую ці міліцыю, а адразу з’ехала з месца інцыдэнту.

У інтэрв’ю «НН» яна казала, што гэта тлумачыцца шокавым станам, калі ўсе б’юць па машыне і трасуць яе. «Я проста ехала выпіць каву», — тлумачыць яна.

Па стане на 29 чэрвеня Злата Савостава выдаліла акаўнты ў сацыяльных сетках «Укантакце» і «Аднакласнікі». Засталася толькі ў фэйсбуку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?