Шаўлюга быў затрыманы 28 чэрвеня каля будынка Міністэрства ўнутраных справаў. Каля 16:00 ён фатаграфаваў акцыю ў падтрымку ЛГБТ-супольнасці. Ноч журналіст правёў у пастарунку, а сёння суд аштрафаваў яго на 3 базавыя.

Андрэй Шаўлюга.

Андрэй Шаўлюга.

У будынак суда прыйшлі каля 30 чалавек, у тым ліку калегі журналіста.

Бацькі заключылі дамову з адвакатам, абараняў Андрэя Дзмітрый Лепрэтар.

Справу Андрэя Шаўлюгі слухала суддзя Анастасія Папко.

Журналіста вінавацілі па артыкуле 23.4 КаАП за нібыта непадпарадкаванне міліцыі. У пратаколе сцвярджаецца, што ён адмаўляўся выходзіць з міліцэйскай машыны, калі яго прывезлі ў РУУС Маскоўскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0