Лукашэнка з сынамі і ўнукам на матчы-адкрыццм, president.gov.by

Лукашэнка з сынамі і ўнукам на матчы-адкрыццм, president.gov.by

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін запрасіў Аляксандра Лукашэнку наведаць фінальны матч чэмпіянату свету — 2018.

У пятніцу, як паведамлялася, адбылася тэлефонная размова кіраўнікоў Беларусі і Расіі. У размове была закранута і спартыўная тэматыка — Лукашэнка адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і правядзення Расіяй чэмпіянату свету па футболе, а таксама пажадаў расійскай зборнай поспеху ў матчы са зборнай Іспаніі.

Пуцін запрасіў Лукашэнку на фінальны матч, а таксама на гала-канцэрт, які пройдзе напярэдадні, паведамляе СТБ.

Нагадаем, Лукашэнка наведаў матч-адкрыццё ЧС-2018 Расія — Саудаўская Аравія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0