Аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцных дажджоў абвешчаны ў Беларусі 1 ліпеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У нядзелю будзе воблачна. Пройдуць дажджы, ноччу па ўсходзе моцныя дажджы, днём у многіх раёнах дажджы будуць працяглымі і моцнымі. У дзённыя гадзіны па паўночным усходзе магчымы навальніцы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні 5-10 м/с, з парывамі да 14 м/с, месцамі да 15-20 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе +7-13. Днём будзе +10-16, па ўсходзе — плюс +17—22.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0