Пра гэта Пол Рад, які выканаў галоўныя ролі ў фільмах «Чалавек-мураш», «Першы мсціўца», заявіў у адным з інтэрв'ю.

Я ведаю пра ваша беларускае ці польскае паходжанне. Можаце сказаць што-небудзь па-беларуску ці па-польску? — запытаў журналіст.

Сапраўднае прозвішча майго бацькі — Рудніцкі, — адказаў Пол Рад. — Нядаўна я зняўся ў тэлешоу, прысвечаным пошукаў сваіх каранёў, і там даведаўся, што бацькі майго бацькі родам з вёскі Холмеч у Гомельскай вобласці Беларусі, а майго прадзеда прызвалі на службу ў расійскую армію 1 лістапада 1895 года. Але гэта ўсё, што я ведаю. Хацелася б большага, асабліва ў такія моманты, як цяпер.

Неўзабаве на экраны павінна выйсці другая частка прыгодаў Скота Лэнга: «Чалавек-мураш і Аса».

Пол Рад нарадзіўся ў Пасэйку (Нью-Джэрсі) у 1969 годзе. У гэтым горадзе з канца ХІХ ст. жыла вялікая беларуская дыяспара, некалькі дзясяткаў сем'яў эмігравалі сюды пасля Другой сусветнай, а ў 1950-я тут нават дзейнічаў беларускі праваслаўны прыход, некалькі беларускіх арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0