Пасольства Беларусі ва Украіне адсочвае сітуацыю з беларускімі турыстамі, якія не змаглі паляцець у Хургаду з Барыспаля. Пра гэта паведаміў БЕЛТА начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

Беларускія турысты павінны былі паляцець у Хургаду з Барыспаля 29 чэрвеня. Рэйс шмат разоў пераносілі, у выніку самалёт усё ж вылецеў, але праз паўгадзіны вярнуўся ў аэрапорт з-за няспраўнасці. «Наша пасольства ў Кіеве падключалася да вырашэння сітуацыі. Частка турыстаў ужо вылецела з Барыспаля, так што вострая фаза вычарпаная. Пасольства працягвае адсочваць сітуацыю», - сказаў Анатоль Глаз.

МЗС Беларусі ў сезон адпачынкаў рэкамендуе ўважліва падыходзіць да выбару кампаній па аказанні турыстычных паслуг і заключэння адпаведных дамоваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0