Беларускія турысты, якія трапілі ў ДТЗ у Грузіі, плануюць 3 ліпеня вылецець дадому, паведамляе ў сваім твітэр-акаўнце МЗС Беларусі. 

Паводле звестак МЗС, сёння 22 пацярпелыя ў ДТЗ у Грузіі беларусы пасля аказання дапамогі і абследаванняў адпушчаныя з бальніц. «Заўтра вылецець у Беларусь з Тбілісі плануе 21 чалавек, трое пацярпелых, з якіх адзін паспяхова праапераваны, застаюцца ў Грузіі», - праінфармавалі ў беларускім замежнапалітычным ведамстве.

Як паведамлялася, турыстычны аўтобус з беларускімі грамадзянамі 1 ліпеня перакуліўся на трасе ў раёне перавала Гамборы. МУС Грузіі распачало крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0