Інцыдэнт адбыўся 2 ліпеня а 16-й па мясцовым часе. У гандлёвым цэнтры «Сільвер Мол» пад напорам моцнага дажджу столь першага паверха пачала працякаць, паведамляюць інфармагенцтвы. Частка канструкцыі абрынулася. Пад вадой апынуліся некалькі крамаў. Наведнікам гандлёвага цэнтра ўдалося пазбегнуць траўмаў.
З-за моцнага ліўня з градам былі затопленыя дзясяткі вуліц горада. У зону падтаплення трапіў і аэрапорт Іркуцка.
0
0
0
0
0
0