Майк Пампеа, фота: Flickr.
Дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа адправіцца з афіцыйным візітам у Паўночную Карэю 5 ліпеня, дзе сустрэнецца з кіраўніцтвам КНДР, паведамляе Reuters.
Пры гэтым у Дзярждэпартаменце ЗША паведамілі, што візіт Пампеа ў КНДР працягнуцца з 5 па 7 ліпеня. Акрамя таго, у Дзярждэпе дадалі, што Майк Пампеа таксама наведае Японію, В'етнам, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты і Брусель да 12 ліпеня.
У Дзярждэпе ўдакладнілі, што Пампеа правядзе перамовы з кіраўніцтвам Японіі і Паўночнай Карэі ў Токіа 7 і 8 ліпеня.