У Белым доме адзначылі, што не прызнаюць анексію Крыма Расіяй, і падкрэслілі, што санкцыі супраць Крамля будуць дзейнічаць да таго часу, пакуль Расія не верне паўвостраў Украіне.

Пра гэта заявіла прэс-сакратар Белага дома Сара Сандэрс, перадае AFP.

«Мы не прызнаем расійскай анексіі Крыма. Мы пагадзіліся, што нашы пазіцыі з Масквой у гэтым пытанні разыходзяцца. І нашы крымскія санкцыі супраць РФ будуць заставацца да таго часу, пакуль Расія не верне паўвостраў Украіне», — адзначыла Сандэрс.

На пытанне журналістаў, ці будзе прызнанне анексіі Крыма разглядацца ў прынцыпе, калі Расія пагодзіцца на некаторыя саступкі, прэс-сакратар адказала: «Я ў гэты момант не буду казаць пра перамовы».

Нагадаем, адказваючы на пытанне, ці змогуць Злучаныя Штаты прызнаць Крым часткай Расіі, Трамп сказаў: «Паглядзім».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0