Начальнік іранскага ўпраўлення грамадзянскай абароны Галямрэза Джалалі абвінаваціў Ізраіль і нейкую «суседнюю краіну» у развязванні кліматычнай вайны.

Па словах Джалалі, з-за дзеянняў Ізраіля ў бок Ірана перамяшчаюцца паветраныя масы, пазбаўленыя вільгаці. Праблемы засухі чыноўнік закрануў на канферэнцыі, прысвечанай грамадзянскай абароне ў сельскагаспадарчых галінах.

Джалалі заявіў, што змяненне клімату ў Іране выклікана замежным умяшаннем. «Мы сутыкаемся з выпадкамі крадзяжу аблокаў і снегу», — растлумачыў ён. Паводле яго слоў, згодна з навуковымі данымі, на працягу апошніх чатырох гадоў снегам былі пакрытыя ўсе горныя вяршыні вышэй 2200 метраў над узроўнем мора ад Афганістана да Міжземнага мора, за выключэннем тэрыторыі Ірана.

У суботу, 30 чэрвеня, у горадзе Харэмшэхр, які знаходзіцца на поўдні Ірана, адбыліся масавыя акцыі пратэсту на фоне вострага недахопу пітной вады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?