fifa.com

fifa.com

Зборная Англіі перамагла Калумбію ў серыі пенальці і прабілася ў чвэрцьфінал чэмпіянату свету.

На 57-й хвіліне лік адкрыў з пенальці Гары Кейн. На апошняй хвіліне Міна зраўняў. У дадатковы час мячоў не было, і ўсё зноў вырашыла серыя пенальці.

Насамрэч гэта быў двубой галкіпераў англійскай прэм'ер-лігі: Джордана Пікфарда («Эвертан») і Давіда Аспіны, другога галкіпера «Арсенала».

Аспіна свой удар адбіў, калумбійцы трапілі ў штангу, а потым адбіў Пікфард — 4:3, Англія праходзіць у чвэрцьфінал.

Нагадаем, што праз пенальці ў наступны раўнд таксама прабіліся Расія і Харватыя.

У чвэрцьфіналах згуляюць:

6 ліпеня:

Францыя — Уругвай (17:00)
Бразілія — Бельгія (21:00)

7 ліпеня

Англія — Швецыя (17:00)
Расія — Харватыя (21:00)

Калі сочыце за чэмпіянатам свету па футболе, раім вам зрабіць стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

У першым паўфінале згуляюць пераможцы матчаў 6 ліпеня, у другім — 7 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0