Здарэнне адбылося ў вёсцы Медзюкі 3 ліпеня. Інфармацыя аб здарэнні паступіла ратавальнікам ў 16:22, паведамляе прэс-служба МНС.

112.by

112.by

Ратавальнікі, што прыбылі на месца здарэння, пабачылі, што ў калодзежы глыбінёй 5 метраў, запоўненым вадой на 70 сантыметраў,знаходзілася жанчына, жыхарка суседняй вёскі. Пры дапамозе пажарнай лесвіцы і выратавальнай вяроўкі пенсіянерка была паднятая на паверхню.

З дыягназам «агульнае пераахаладжэнне» яна дастаўлена ў бальніцу. Паводле слоў жанчыны, яна ўпала ў калодзеж на тэрыторыі закінутага дома, калі ішла ў ягады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0